Беларускія тэнісісткі зноў вядуць у матчы Кубка федэрацыі супраць Галандыі — 2:1

Беларускія тэнісісткі зноў вядуць у матчы Кубка федэрацыі супраць Галандыі — 2:1

Жаночая зборная Беларусі па тэнісе зноў павяла ў матчы першага круга ¼ фіналу Сусветнай групы Кубка федэрацыі.

12 лютага ў другі дзень паядынку, які праходзіць у Мінску, Аляксандра Сасновіч абыграла Кікі Бертэнс — 6:3, 6:4 і лік матчу стаў 2:1 на карысць беларусак.

У першы дзень Сасновіч перамагла Міхаэлу Крайчак — 4:6, 6:3, 6:2, а яе калега па камандзе Арына Сабаленка саступіла Кікі Бертэнс — 6:3, 6:7 (6:8), 4:6.

Сёння Сабаленка сустрэнецца з Крайчэк, затым адбудзецца парная гульня: Вольга Гаварцова і Вера Лапко супраць Сіндзі Берхер і Аранчы Рус.

Пераможца матчу выйдзе ў паўфінал Сусветнай групы, а той, хто прайграе, будзе змагацца за права застацца ў топ-дывізіёне з адной з чатырох найлепшых каманд 2-й Сусветнай групы.

У другі дзень матчу на корты “Чыжоўка-Арэны” прыбыў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі