Беларускія тэнісісткі паспяхова стартавалі ў кваліфікацыі Australian Open

Беларускія тэнісісткі паспяхова стартавалі ў кваліфікацыі Australian Open

Беларускія тэнісісткі паспяхова стартавалі ў кваліфікацыі Australian Open. У яе другі круг выйшлі Аляксандра Сасновіч, Вера Лапко і Арына Сабаленка. Сасновіч (116-е месца ў рэйтынгу) выйграла ў японкі Рыка Саваянагі (205) — 2:6, 6:2, 6:2, Лапко (327) перайграла прадстаўніцу Балгарыі Эліцу Коставу (139) — 6:1, 5:7, 8:6, Сабаленка (146) выйграла ў Іпек Сойлу (159) з Турцыі — 6:2, 6:1.

На жаль, няўдала стартавала ў кваліфікацыі яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова (173), якая прайграла Міхаэле Бузарнэску (671-е месца ў рэйтынгу!) з Румыніі — 5:7, 7:5, 2:6. Выбыў з барацьбы і беларус Ілля Івашка (176), які саступіў амерыканцу Раджыву Раму (129) — 4:6, 4:6. А вось Уладзімір Ігнацік (191) пераадолеў першы кваліфікацыйны раўнд, ён выйграў у канадца Вашэка Поспішыла (133) — 3:6, 6:3, 6:4. Сёння Ігнацік сустрэнецца з Хірокі Морыя (173) з Японіі, інфармуе БЕЛТА.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі