Беларускія сілавікі абясшкодзілі захопнікаў самалёта (відэа)

Фінальнай і самой відовішчнай кропкай стала дэманстрацыя магчымасцяў спецпадраздзяленняў, паведамляе тэлерадыёкампанія "Мір"

Беларускія сілавікі прадэманстравалі свае ўменні на двух прыкладах. Паводле трэніровачнай легенды, у Нацыянальным аэрапорце прызямліўся самалёт, захоплены тэрарыстамі, а на сталічным чыгуначным вакзале — тэхнагенная катастрофа. 

Тэрарыстаў абясшкоджвалі байцы групы "А". Пажар на вакзале тушыў спецатрад МНС. 

Разам з дэманстрацыяй дзеянняў падраздзяленняў КДБ і МНС прайшла прэзентацыя беларускай тэхнікі і ўзбраення. Гасцей з краін блізкага і далёкага замежжа зацікавілі антыснайперскія ўстаноўкі і ўсюдыходы беларускай вытворчасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі