Вы тут

Беларускія мытнікі знайшлі ў пасылцы з-за мяжы нацысцкі сцяг

Фота: minsk2.customs.gov.by

Чырвоны сцяг з чорнай нацысцкай сімволікай у цэнтры знайшлі супрацоўнікі мытні "Мінск-2" пры кантролі міжнароднага паштовага адпраўлення. Пасылка на адрас жыхара Віцебска прыйшла з Украіны.

Мінская абласная экспертная камісія прызнала гэтую інфармацыйную прадукцыю праявай экстрэмізму. З улікам экспертызы мытня затрымала сцяг з нацысцкай сімволікай. Матэрыялы справы былі накіраваныя ў суд Кастрычніцкага раёна  Мінска.

Як паведамляе сайт мытні, за 2016 год мытня "Мінск-2" выявіла сем спробаў перасылкі з-за мяжы прадметаў, аднесеных да праяваў экстрэмізму. За 2017 год такіх пасылак выяўлена ўжо 10. Гэта стыкеры, магніты, значкі, запальніцы, халодная зброя ды іншыя прадметы, якія змяшчаюць інфармацыйныя праявы экстрэмізму.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Праўладныя арганізацыі правялі ў Курапатах суботнік. Фота: БЕЛТА