Беларускія мытнікі знайшлі ў паштовым адпраўленні з ЗША ікону (фота)

Беларускія мытнікі знайшлі ў паштовым адпраўленні з ЗША ікону (фота)

Беларускія мытнікі знайшлі ў міжнародным паштовым адпраўленні з ЗША старажытную ікону Маці Божай. Яе дасылалі жыхару Мінска, як "карціну з рамкай". Ікона ў срэбраным акладзе была загорнутая ў поліэтыленавую плёнку і паперу.

Як інфармуе прэс-служба Мінскай рэгіянальнай мытні, эксперты прыйшлі да высновы, што ікона "Маці Божая "Смаленская" напісаная ў другой палове XIX стагоддзя на тэрыторыі Расійскай імперыі. Яе ацанілі на суму каля 4 тысяч долараў. Лёс іконы вырашыць суд.

Беларускія мытнікі знайшлі ў паштовым адпраўленні з ЗША ікону (фота)
Фота Мінскай рэгіянальнай мытні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі