Беларускія левыя вылучаць кандыдатам у прэзідэнты Сяргея Калякіна

Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” вылучыць кандыдатам у прэзідэнты на сёлетніх выбарах свайго старшыню Сяргея Калякіна. Такое рашэнне было прынятае 24 траўня на XVIII справаздачна-выбарчым з’ездзе партыі ў Мінску.

Абмеркаванне фармату ўдзела ў выбарах ішло ў зачыненым рэжыме. Галасаванне аб вылучэнні Калякіна было паіменным. У яго падтрымку выказаліся 105 са 160 дэлегатаў, супрыць былі 39, устрымаліся 16.

Сяргей Калякін у інтэрв’ю журналістам назваў вынікі галасавання “вельмі адказным рашэннем, якое будзе вызначаць далейшы лёс партыі”, паведамляе БелаПАН.

Калякін удзельнічаў у прэзідэнцкай кампаніі ў 2001 годзе, аднак тады яго ініцыятыўная група не набрала неабходнай колькасці подпісаў для рэгістрацыі кандыдатам.

Чарговыя выбары кіраўніка Беларусі павінны прайсці сёлета 15 лістапада. Пра свой намер вылучацца кандыдатамі ўжо заявілі старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, першы намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім, а таксама актывістка кампаніі “Гавары праўду”, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Таццяна Караткевіч.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі