Беларускія казакі збіраюцца на парламенцкія выбары

Беларускія казакі збіраюцца на парламенцкія выбары

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларускае казацтва” мае намер прымаць актыўны ўдзел у парламенцкіх выбарах 2016 года. Пра гэтае рашэнне заявілі 6 лютага ў Мінску на пазачарговым сёмым вялікім крузе казакоў.

У прынятай па выніках мерапрыемства пастанове ёсць даручэнне атаманам абласных акругаў зацвердзіць спісы патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты. Па словах вярхоўнага атамана беларускага казацтва Мікалая Улаховіча, арганізацыя гатовая падтрымаць на выбарах не толькі сваіх сябраў, але і тых, хто сімпатызуе аб’яднанню.

Таксама ў пастанове гаворыцца, што арганізацыя прыступае да “наступнага якаснага этапу ў развіцці”. Стратэгічнай задачай такога развіцця вызначаная праца па падрыхтоўцы і падпісанні ўказа прэзідэнта “аб казацтве як сацыяльна-культурным слаі насельніцтва Рэспублікі Беларусь і пераводзе яго ў вайсковую казацкую грамаду”.
 

“Беларускае казацтва” мае намер унесці ўраду прапанову аб заснаванні ў Беларусі першага казацкага дзіцячага корпуса, які дае сярэднюю спецыяльную адукацыю. Апроч таго, аб’яднанне плануе ўнесці ў Мінгарвыканкам прапанову аб называнні адной з вуліц сталіцы вуліцай Беларускіх казакоў, паведамляе БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі