Беларускія хакеісты працягнуць лічыцца легіянерамі ў расійскіх клубах КХЛ

Беларускія хакеісты працягнуць лічыцца легіянерамі ў расійскіх клубах КХЛ

Беларускія і казахскія хакеісты ў сезоне 2016/2017 будуць лічыцца легіянерамі ў расійскіх клубах, якія выступаюць у Кантынентальнай хакейнай лізе. Ліміт на колькасць замежных гульцоў таксама не зменіцца: не больш за 5 хакеістаў у адным матчы. Пра гэта заявіў прэзідэнт лігі Дзмітрый Чарнышэнка, перадае rsport.ru.

Нагадаем, беларусы сталі лічыцца легіянерамі ў Расіі з мінулага сезона. З-за гэтага многія нашы хакеісты пакінулі расійскія клубы КХЛ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі