Беларускія гандбалісты ў гасцях упэўнена перамаглі зборную Сербіі

Беларускія гандбалісты ў гасцях упэўнена перамаглі зборную Сербіі

Мужчынская гандбольная зборная Беларусі ў гасцях перамагла зборную Сербіі — 36:27 (20:13). Гэта быў адборачны матч чэмпіянату Еўропы 2018 года. Наша каманда гуляла ўпэўнена і на працягу ўсёй гульні кантралявала сітуацыю на пляцоўцы. На рахунку Барыса Пухоўскага 8 мячоў, Андрэй Юрынок і Арцём Каралёк закінулі па 7.

Як паведамляла Еўрарадыё, у стартавым паядынку адбору беларусы прайгралі на сваёй пляцоўцы зборнай Румыніі — 23:26. Сербы ў першым туры абыгралі палякаў — 37:32. Учора румыны атрымалі чарговую перамогу, яны дома выйгралі ў зборнай Польшчы — 28:23. Такім чынам, у нашай групе 2 лідыруе Румынія — 4 ачкі, Беларусь і Сербія маюць па 2, у Польшчы ачкоў няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі