Вы тут

Беларускія гандбалісткі разграмілі Косава ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету

Жаночая зборная Беларусі па гандболе 4 снежня разграміла каманду Косава з лікам 31:13. Матч праходзіў у Мінску ў комплексе “Уручча”. Гэта быў заключны паядынак першага этапу кваліфікацыі да чэмпіянату свету-2017.

Для беларусак гэты матч не меў турнірнага значэння, бо яны ўжо забяспечылі сабе першае месца ў групе 2 і пуцёўку ў плэй-оф кваліфікацыі. Другую пуцёўку атрымалі турчанкі, якія сёння перамаглі зборную Швейцарыі — 29:25.

Лёсаванне накаут-раунда кваліфікацыі пройдзе 18 снежня ў Швейцарыі. Стадыя плэй-оф адбудзецца ў чэрвені наступнага года.
 

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі