Беларускім добраахвотнікам ва Украіне выдаюць ваенныя білеты

Беларускім добраахвотнікам ва Украіне выдаюць ваенныя білеты

Добраахвотнікі з тактычнай групы "Беларусь" праходзяць працэдуру афіцыйнага афармлення ва ўкраінскае войска. У прыватнасці, ім выдаюца ваенныя білеты.

У каментары сайту "Беларускія навіны" прадстаўнік групы паведаміў: "Частка нашых байцоў цяпер праходзіць працэдуру афармлення ва ўкраінскае войска. Гэта неабходна для атрымання прафесійнага баявога досведу і больш легальнага статус".

Байцы, якія атрымалі ваенны білет, падпісваюць кантракт з украінскай вайсковай часцю. Беларускія добраахвотнікі выбралі для падпісання кантркуту элітную часць, якая трапіла пад ваенную рэформу. Па іх словах, з імі будуць займацца інструктары з ЗША ды іншых краін NATO.

Пры гэтым байцы не прэтэндуюць на ўкраінскія грамадзянства. Яны кажуць, што застаюцца патрыётамі Беларусі і ў любы час гатовыя вярнуцца для яе абароны.

Тактычная група "Беларусь" была створаная ў 2014 годзе. У яе ўваходзяць пераважна беларускія добраахвотнікі ва Украіне, але таксама ёсць украінцы і расіяне. У гэтую групу ўваходзілі ўраджэнец Брэста Алесь Чаркашын і ураджэнец Запарожжа Віталь Ціліжэнка, якія загінулі пад Валнавахай.

Байцы не паведамляюць, колькі чалавек у іх групе. Вядома, што ў яе ўваходзяць экс-палітвязень Эдуард Лобаў, актывіст беларускай апазіцыі Ян Мельнікаў, а таксама байцы з пазыўнымі "Ваяр", "Зубр" і "Тур".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі