Беларускі велагоншчык стаў спортдырэктарам каманды "Газпрама"

Беларускі велагоншчык стаў спортдырэктарам каманды "Газпрама"

Беларускі велагоншчык Аляксандр Кучынскі завяршыў спартовую кар'еру. Як піша tut.by, цяпер адзін з найлепшых раварыстаў нашай краіны стаў спартовым дырэктарам расійскай пракантынентальнай каманды "Русвела", якая з наступнага сезона будзе насіць назву "Газпрам".

28 лістапада 36-гадовы беларус прысутнічаў на прэзентацыі новага складу гэтага клуба.

За сваю кар'еру Кучынскі выступаў за італьянскія клубы "АморэВіта", "Кераміка Фламінія", "Ліквігаз" і расійскую "Кацюшу". У складзе гэтых камандаў раварыст трапляў у топ-10 этапаў "Тур дэ Франс" і "Джыра-д'Італія", а таксама тры разы выйграваў чэмпіянат Беларусі.

У 2014 годзе Кучынскі быў капітанам і адным са стваральнікаў першай беларускай кантынентальнай каманды "Мінск". У складзе гэтай каманды ён выйграў этап румынскай шматдзёнкі "Тур Шэклерланд" і некалькі разоў займаў прызавыя месцы на гонках у Беларусі, Расіі ды Украіне.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі