Беларускі музыка напісаў скрыпт, які сам піша п’есы для піяніна (слухаць)

Беларускі музыка напісаў скрыпт, які сам піша п’есы для піяніна (слухаць)

Ідэя ў Арцёма Атрашэўскага нарадзілася з-за адчаю, бо ўсе спробы супрацоўніцтва з піяністамі сутыкаліся са складанасцямі творчага паразумення, лагістыкі, свабоднага часу і гэтак далей.

“Я б і сам для сабе запісваў фартэпіянныя п’есы, а потым пад іх граў бы на тэрменвоксе, — кажа Арцём Атрашэўскі. — Але ў мяне няма фартэпіяна, ды і сам я не піяніст. Што з гэтым рабіць, я не ведаў, таму і вырашыў пайсці на эксперымент і напісаць скрыпт”.

Электронны піяніст, які атрымаў імя Багуміл Мазурэк, пакуль выканаў толькі імправізацыю на тэму Lithium гурта Nirvana. Але, на думку Арцёма, пакуль гэта даволі бедная версія і над скрыптам трэба працаваць далей. 

“Напрыклад, у песні дванаццаць акордаў і мы проста ідзем па сцэнарыі, — распавядае пра тое, як працуе скрыпт і што ў ім варта змяніць, Арцём. — Мы знаходзімся ўнутры першага акорда і ідзе серыя рандомных нот. Самае галоўнае, каб яны так ці інакш патраплялі ў трыгучча гэтага першага акорда. Потым акорд мяняецца. А хочацца, каб прывязка была не толькі да трохгучча, а рабіць нармальную дыятанічную прывязку, ці ўвогуле храматычную дадаваць, хочацца яшчэ паэксперыментаваць з мікратанальнасцю і рознымі чвэрцьтонавымі п’есамі”.

Арцём прызнаецца, што ні праграмісцскай, ні музычнай адукацыі ён не мае, дыплом атрымліваў на Фізфаку БДУ. Але ўжо ў шостым класе школы напісаў першую праграму на калькулятары, які праз убудаваную пішчалку найграваў “В лесу родилась ёлочка”.

Запісваць дуэт з Багумілам Мазурэкам Арцём пакуль не збіраецца, маўляў, “яшчэ не дарос”. А вось калі ён пачне граць п’есы падобныя да твораў Людовіка Эйнаудзі, Фабрыцыа Патэрліні, Максэнса Кірына ці Яна Цырсэна, можна будзе казаць і пра акампанаванне трэменвоксу.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі