Частка супрацоўнікаў БМЗ будуць у адпачынку да 12 студзеня

Частку супрацоўнікаў Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне адправілі ў адпачынак да 12 студзеня. Як паведамляе БелаПАН, гэта адна з мераў, накіраваных на неабходнасць перагледзець бюджэт на канец снежня 2014 года — студзень 2015-га.

У адпачынак адправілі пераважна інжынерна-тэхнічных работнікаў і тых, хто не задзейнічаны ў вытворчым працэсе, з частковым захаваннем заробкаў у памеры тарыфнай стаўкі акладу.

У той жа час вытворчасць працуе, замовы выконваюцца.

Фота — govorim.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі