Беларускі футбаліст Сяргей Крывец пакінуў “Мец”

Беларускі футбаліст Сяргей Крывец пакінуў “Мец”

Беларускі футбаліст Сяргей Крывец з 30 чэрвеня пакідае французскі футбольны клуб “Мец”. Як паведамляе football.by, кантракт з камандай з Латарынгіі дзейнічаў яшчэ год, але быў скасаваны па ўзаемнай згодзе. Кіраўніцтва “Меца” і яго трэнерскі штаб болей не разлічвалі на беларускага хаўбэка.

У мінулым сезоне Крывец правёў за гэты клуб 14 матчаў і забіў адзін гол.  

30-гадовы футбаліст пачынаў сваю кар’еру ў сталічным “Лакаматыве”. У 2005-2009 гадах гуляў за барысаўскі БАТЭ, пасля чаго перабраўся ў польскі “Лех”, а затым — у кітайскі “Цзянсу Сайнці”. У 2013-2014 гадах ён вяртаўся ў БАТЭ і рабіўся чэмпіёнам краіны. Два гады таму заключыў пагадненне з французскім “Мецам”. Пакуль невядома, дзе Сяргей Крывец будзе гуляць далей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі