Беларуская журналістка стала персонай нон-грата ў Азербайджане

Беларуская журналістка стала персонай нон-грата ў Азербайджане

Карэспандэнтка інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Адар’я Гуштын, трапіла ў спіс асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Азербайджана, піша nn.by. Нагодай стаў яе артыкул, прысвечаны Нагорнаму Карабаху — гэтую тэрыторыю азербайджанскія ўлады лічаць акупаванай армянамі.

У "чорны спіс" МЗС Азербайджана трапілі 623 чалавекі з розных краінаў свету. На думку азербайджанскіх уладаў, усе яны парушылі тэрытарыяльную цэласнасць краіны.

Артыкул Гуштын выйшаў у траўні 2016 года. Перад гэтым яна наведвала Нагорны Карабах без дазволу афіцыйнага Баку.  

Журналістка кажа, што не крыўдуе на азербайджанскія ўлады.

Акрамя яе, у спісе непажаданых асобаў называюцца яшчэ чацвёра чалавек, пазначаных як грамадзяне Беларусі. Гэта блогер Павел Андрыеўскі, журналіст Віктар Канаплёў (рэдактар партала "Наша среда", прысвечанага расійска-армянскім адносінам), Вера Тарывердзіева — удава кампазітара Мікалая Тарывердзіева, скульптар і мастак Спартак Аруцюнян.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі