Беларуская пенсіянерка забіла сякерай свайго "маладога" мужа-алкаголіка

Трагічнае здарэнне адбылося ў Вілейскім раёне. 74-гадовая жанчына паведаміла ў міліцыю, што знайшла ў гаспадарчай пабудове труп свайго 54-гадовага мужа. Міліцыянеры раскрылі забойства па гарачых слядах. Высветлілася, што мужчына злоўжываў спіртнымі напоямі. Калі ён у чарговы раз быў у стане алкагольнага ап'янення і зноў папрасіў у жонкі грошы на гарэлку, узнікла сварка.

Паводле слоў жанчыны, у мужа ў руках была сякера. Ён спрабаваў вырваць з яе рук сумку, аднак гэта яму не ўдалося зрабіць. Больш таго, жанчына выхапіла ў яго сякеру і нанесла некалькі ўдараў па галаве. Ад атрыманых траўм мужчына памёр. Распачатая крымінальная справа, інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці.

Фота — Delfi

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі