Беларуская дэлегацыя з'ехала з Масквы ўзгадняць формулу

"Газпрам" і "Белтрансгаз" працягваюць узгадненне цаны на газ у першым квартале 2009 года, аднак нявырашанасць гэтага пытання на дадзены момант не ставіць пад пагрозу пастаўкі газу ў Беларусь і яго транзіт на яе тэрыторыі. Такую заяву зрабіў намеснік кіраўніка праўлення "Газпраму" Аляксандр Мядзведзеў. Паводле яго словаў, "учора на рабочым узроўні ўдакладнілі як будзе працаваць формула, беларускія калегі паехалі ўзгадняць формулу".

Як паведамляе "Інтэрфакс", у адрозненне ад сітуацыі з пастаўкамі газу на Ўкраіну, з "Белтрансгазам" у "Газпрама" дзейнічае кантракт на пастаўку газу і пасля ўзгаднення цаны будзе праведзены пераразлік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі