Беларуская бягуха Марына Арзамасава атрымала золата на чэмпіянаце свету

Беларуска Марына Арзамасава стала першай у фінальным забегу на 800 метраў на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Пекіне. Наша суайчынніца пераадолела дыстанцыю за 1 хвіліну і 58,03 секунды. Яна апярэдзіла канадку Мелісу Бішап, якая заняла другое месца. На трэцім месцы Юніс Сум з Кеніі.

Нагадаем, што напярэдадні на чэмпіянаце свету ў Пекіне бронзавы медаль заваявала яшчэ адна беларуска — Аліна Талай. Яна паспяхова выступіла ў бегу на 100 метраў і паставіла нацыянальны рэкорд — 12,66 секунды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі