Беларускага цяжкаатлета падазраюць у "маніпуляцыі з допінг-пробай"

Беларускага цяжкаатлета падазраюць у "маніпуляцыі з допінг-пробай"

Беларускага цяжкаатлета Станіслава Чадовіча падазраюць у "маніпуляцыі з допінг-пробай" (адзначаецца, што гаворка пра "хімічную і фізіялагічную маніпуляцыі"). Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі часова яго дыскваліфікавала. Інфармацыя пра гэта змешчана на афіцыйным сайце IWF.

Станіславу Чадовічу 24 жніўня споўнілася 24 гады. Ён выступае ў вагавай катэгорыі да 62 кг. У 2009 годзе стаў чэмпіёнам Еўропы сярод юнакоў. На кантынентальным першынстве 2014 года быў другім. Чадовіч уваходзіў у алімпійскую зборную Беларусі, але ў Рыа-дэ-Жанейра так і не паляцеў. У апошні момант яго замяніў Аляксей Мжачык, адзначае "Прессбол".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі