Беларуска "маральна знішчала" баевікоў, а беларуса-дэзерціра расстралялі

Ён сцвярджае, што на баку незаконных узброеных фармаванняў у гэтым горадзе былі толькі двое беларусаў — Наташа з Барысава і хлопец-добраахвотнік. Паводле расповеду Ягора, беларуска спачатку збірала ў Славянску "дабрачынныя ўнёскі" на карысць "апалчэння", а пасля трапіла на перадавую. Пасля трох дзён пад бамбёжкамі яна "зламалася". Яе адтуль павезлі да доктара, той рэкамендаваў адправіць Наташу дахаты, а яна ўцякла зноў у акопы.

Беларуска, як мяркуе ўкраінскі разведчык, "маральна знішчала падраздзяленне, дэпрэсіўна яго раскладала": "Вы ўсе баязліўцы, я тут ваюю, а тых, хто не ўзяў аўтамат, увогуле расстрэльваць трэба адразу!". Заклікала ісці ў атаку... "Ніхто не ведаў, што з ёй рабіць: баяліся, што ўначы прачнецца і адна пойдзе ў атаку", — успамінае Ягор. Яна "то плакала, то смяялася", а аднойчы згубіла чырвона-зялёны сцяжок з арнаментам, "бегала і шукала".

"Беларускі хлопчык" прыехаў у Славянск добраахвотна. "Пасядзеў у акопах два тыдні, паглядзеў на ўсё гэта і сказаў — тут зусім не так, як па целеку", — распавядае Ягор. Пасля беларус з мясцовым байцом спрабаваў уцячы, але тэрарысты іх злавілі. Хлопца са Славянска адразу абвінавацілі ў "здрадзе радзіме", а з беларусам не ведалі, што рабіць. Пасля іх абодвух кудысьці павялі. Ягор мяркуе, што расстралялі. Якраз сёння з'явілася інфармацыя пра знойдзенае ў Славянску масавае пахаванне расстраляных і закатаваных тэрарыстамі людзей.

Беларуска са Славянска перадала прывітанне "бацьку Рыгоравічу" (відэа)

КДБ завёў справу супраць “апалчэнкі з Барысава”? (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі