Беларусбанк адклаў на два месяцы камісію за прыём плацяжоў

Беларусбанк адклаў на два месяцы камісію за прыём плацяжоў

Беларусбанк перанёс увядзенне камсіі за прыём плацяжоў гатоўкай. Раней было абвешчана, што з 1 жніўня банк будзе браць камісію ў 1 рубель "новымі" за пляцяжы. Цяпер новаўвядзенне адкладзенае на два месяцы — да 1 кастрычніка, інфармуе прэс-служба Беларусбанка.

Такое рашэнне ў банку патлумачылі тым, што даюць кліента больш шырокую магчымасць падлучыцца да каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, адзначае tut.by. Акрамя таго, за гэты час Беларусбанк плануе правесці дадатковую тлумачальную працу, каб кліенты карысталіся карткамі, "у тым ліку з выкарыстаннем банкаматаў, інфакіёскаў і каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання ("Інтэрнэт-банкінг", "М-банкінг", "SMS-банкінг", "ТБ-банкінг")".

Як паведамлялася раней, камісію не давядзецца плаціць пры плацяжах у бюджэт і плацяжах па банкаўскіх крэдытах. Таксама без камісіі можна будзе пералічыць грошы на дабрачынныя рахункі і рахункі фізічных асоб, адкрытыя ў Беларусбанку.

Камісія не будзе брацца пры аплаце з дапамогай карткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі