Беларуса, зніклага без вестак, знайшлі па дарозе ў Магадан

Беларуса, зніклага без вестак, знайшлі па дарозе ў Магадан

Мазырчука, які знік без вестак у снежні 2016 года, знайшлі ў Амурскай вобласці Расіі — за 8,5 тысяч км ад свайго дома, інфармуе БЕЛТА.

18 снежня 35-гадовы мужчына сышоў з дома. забраўшы цёплыя рэчы і 150 рублёў. Яго бацька звярнуўся ў міліцыю, зніклага абвясцілі ў вышук.

Паведамляецца, што мужчына і раней сыходзіў з дома, нікому не гаворачы пра свае намеры. У ранейшых выпадках яго даволі хутка знаходзілі. Гэтым жа разам мазырчука абвясцілі ў міжнародны вышук.

Расійскія праваахоўнікі знайшлі зніклага беларуса на трасе Чыта-Хабараўск за 8,5 тысяч км ад дома. Мужчына распавёў, што ён ідзе ў Магадан. Калісьці ён там працаваў, яму вельмі спадабалася прырода, таму ён вырашыў туды вярнуцца. Падарожнічае ён пешшу і на спадарожных машынах.

Расійская паліцыя адпусціла беларуса, і ён працягнуў свой шлях.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі