Беларус залазіў на помнік, а нарвежац справіў каля яго натуральную патрэбу

Як паведамляюць латвійскія СМІ, грамадзянін Беларусі спрабаваў залезці на помнік Свабоды ў Рызе, каб сфатаграфавацца. Яго затрымалі і выпісалі штраф — 50 латаў (каля 92 долараў).


Там жа затрымалі і п'янага 27-гадовага нарвежца, які справіў на пляцы каля помніка натуральную патрэбу. Яму давялося заплаціць за дробнае хуліганства 250 латаў (больш за 460 долараў). Ступень ап'янення грамадзяніна Нарвегіі складала 2,4 праміле.

Фота — LETA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі