Беларусь заключыла з Іранам кантракт на пастаўку нафты

Беларусь заключыла з Іранам кантракт на пастаўку нафты

Даччынае прадпрыемства дзяржаўнай “Беларуснафты” Beloil Polska заключыла здзелку з Нацыянальнай іранскай нафтавай кампаніяй (NIOC) аб пастаўцы 600 тысяч барэляў нафты з адгрузкай ў лютым. Гэта першая закупка іранскай нафты нашай краінай пасля зняцця з Тэгерана міжнародных санкцый летась.

Як чакаецца, Beloil Polska транспартуе гэтую партыю нафты ў порт Адэсы (Украіна) або Вентспілса (Латвія), а затым даставіць яе ў Беларусь па чыгунцы.

Паведамленне пра пачатак куплі Беларуссю іранскай нафты першым распаўсюдзіла 16 лютага інфармагенцтва Reuters са спасылкай на кампетэнтныя крыніцы. Паведамлялася, што нафта аб`ёмам 80 тысяч тон (прыблізна 600 тысяч бараляў) можа быць адгружаная 20 лютага, паведамляе TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі