Беларусь захоўвае тарыф на транспарціроўку нафтапрадуктаў

Беларусь захоўвае тарыф на транспарціроўку нафтапрадуктаў

Беларусь захоўвае тарыф на транспарціроўку нафтапрадуктаў на ўзроўні 2,36 долара. Адпаведную пастанову прыняло Міністэрства гандлю і антыманапольнага рэгулявання (№ 1 ад 5 студзеня 2017-га). Яно апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Як адзначае БЕЛТА, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстанавіла тарыф на паслугу па транспарціроўцы нафтапрадуктаў па магістральных трубаправодах, размешчаных на тэрыторыі Беларусі, якая аказваецца вытворчым прадпрыемствам "Захад-Транснафтапрадукт" — 2,36 долара за 1 тону нафтапрадуктаў, якія транспартуюцца на 100 км. Пастанова пачынае дзейнічаць пасля яе афіцыйнай публікацыі.

Як вядома, раней тарыф на паслугу па транспарціроўцы нафты ўстанаўлівала Мінэканомікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі