Беларусь узяла рэванш у Нямеччыны на хакейным Еўрачэленджы

Беларусь узяла рэванш у Нямеччыны на хакейным Еўрачэленджы

Зборная Беларусі па хакеі ўзяла рэванш у Нямеччыны ў выязным матчы Еўрачэленджу. 30 красавіка наша каманда абыграла немцаў з лікам 4:3. У першым матчы немцы былі мацнейшыя — 5:3.

Матч праходзіў у “Кёніг-Пілснэр-Арэна” ў Аберхаўзэне. У беларусаў шайбамі адзначыліся Аляксей Калюжны, Андрэй Сцяпанаў (дубль), Аляксандр Паўловіч.

Гэта быў заключны спарынг беларусаў перад чэмпіянатам свету. Глабальнае першынство пройдзе ў Расіі 6-22 траўня. Нашы хакеісты будуць гуляць у Санкт-Пецярбургу ў групе “В”, дзе іх сапернікамі стануць Канада, Фінляндыя, ЗША, Славакія, Францыя, Нямеччына і Венгрыя. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі