Беларусь узмацніла меры бяспекі на мяжы з Украінай

Беларусь узмацніла меры бяспекі на мяжы з Украінай

Беларусь узмацніла меры бяспекі на адным з участкаў мяжы з Украінай, у зоне адказнасці Мазырскага памежнага атрада. Прычына — нядаўняя спроба прарыву ў нашу краіну на аўтамабілі, у якім былі зброя і боепрыпасы. Як інфармуе ТАСС, узмацненне мераў бяспекі датычыць праверкі транспартных сродкаў, праверкі дакументаў людзей, якія знаходзяцца ў памежнай зоне. Яно адбываецца не толькі ў пунктах пропуску, але і на тэрыторыі памежнай зоны.

Як паведаміў Следчы камітэт, уначы 20 сакавіка ў Гомельскай вобласці праз пункт пропуску "Аляксандраўка" прарваўся джып, які збіў шлагбаўм, але праз кіламетр у лесе легкавік удалося спыніць стрэламі. Былі затрыманыя двое мужчын без дакументаў, трэцяга (верагодна. кіроўцу) пакуль не знайшлі. У машыне знайшлі пісталет з патронамі, прадметы, якія знешне падобныя на тратылавыя шашкі, электрадэтанатары, гранаты, пластыд і нават самаробнае выбуховае прыстасаванне. Спачатку паведамлялася, што джып прыехаў з тэрыторыі Украіны, аднак пацверджанняў гэтаму не знайшлося.

Па факце здарэння каля мяжы з Украінай была распачатая крымінальная справа, артыкул — незаконнае перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў па папярэдняй змове групай асобаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі