Беларусь у 30 разоў павялічыла імпарт малака з Польшчы

Як паведамляе АФН са спасылкай на Белстат, за 8 месяцаў 2014 года Беларусь імпартавала з Польшчы малако і нязгушчаныя вяршкі больш як на 3 млн долараў. Гэта ў 30 разоў больш, чым за 8 месяцаў 2013 года. У колькасным выражэнні імпарт вырас у 49 разоў — да 1456 тон. Пры гэтым, толькі за жнівень было імпартавана 929 тон на 1 млн 643 тысячы долараў. 

Пры гэтым Беларусь імпартуе малочную сыравіну і з Расіі. Імпарт малака і вяршкоў з Расіі за 8 месяцаў склаў 968 тон (у 1,8 раза больш, чым у студзені-жніўні 2013 г.) на 2,2 млн долараў. 

А на экспарт у Расію за 8 месяцаў Беларусь паставіла 206 тысяч тон малака і вяршкоў на 180 млн долараў. Але агульны экспарт малочнай прадукцыі ў Расію за 8 месяцаў 2014-га знізіўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Валютная выручка ад экспарту малака і вяршкоў згушчаных і сухіх за сёленія 8 месяцаў знізілася да 424,4 млн долараў. За аналагічны леташні перыяд яна склала 548,5 млн долараў.

І справа не ў падзенні курсу расійскага рубля. Падзенне экспарту адбылося ў фізічных аб'ёмах — са 154,4 тысяч тон за 8 месяцаў 2013-га да 108,2 тысяч тон за 8 месяцаў гэтага года. 

Фота — agriacta.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі