Беларусь у 2015 годзе атрымае 23 млн т расійскай нафты

"Прадугледжваецца, што ў Беларусь паступіць 23 млн т нафты, у тым ліку 22 млн т трубаправодным транспартам", — перадае БЕЛТА словы прадстаўніка Савета Міністраў Беларусі. Адпаведна, Беларусь паставіць у Расію нафтапрадукты ва ўзгодненых аб'ёмах. Прычым усе прынцыпы цэнаўтварэння будуць рынкавымі, кажуць у беларускім урадзе. 

Калі Беларусь адхіліцца больш як на 10% ад аб'ёмаў пастаўкі аўтамабільных бензінаў на рынак Расіі, бакі пачнуць кансультацыі. І ёсць права ў залежнасці ад гэтага скарэктаваць пастаўкі нафты з Расіі. 

У аўторак у Мінску саюзны Саўмін зацвердзіў індыкатыўныя балансы ключавых таварных рэсурсаў. Яны маюць на ўвазе рост паставак беларускай прадукцыі ў Расію, у першую чаргу харчовай. 

Фота — izvestia.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі