Беларус прарваўся ў Літву, збіўшы чатыры памежныя шлагбаўмы (відэа)

Як піша сайт autogrodno.by, "Сітраен Джампер" з беларускімі нумарамі на вялікай хуткасці паспрабаваў прарвацца праз мяжу, каб патрапіць у Літву.



Кіроўца збіў два шлагбаўмы на беларускай мяжы. Перад трэцім шлагбаўмам памежнікі паспелі кінуць спецпрыладу і прабілі ўсе чатыры колы мікрааўтобуса. Аднак аўтамабіль збіў трэці шлагбаўм на беларускай мяжы і заехаў на літоўскі бок. Там ён знёс яшчэ адзін, літоўскі шлагбаўм і толькі тады спыніўся.



Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца быў пад уздзеяннем наркотыкаў.



Фота — autogrodno.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі