Вы тут

Беларусь прагаласавала супраць рэзалюцыі ААН аб спыненні агню ў Сірыі

Генасамблея ААН пераважнай большасцю галасоў прыняла рэзалюцыі, якая патрабуе неадкладнага спынення агню ў Сірыі і неадкладнай дастаўкі гуманітарнай дапамогі ў найбольш пацярпелыя раёны. Беларусь прагаласавала супраць гэтага дакумента.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на замежныя СМІ, праект рэзалюцыі быў прапанаваны Канадай. Яго падтрымлі 122 краіны. Супраць прагаласавалі 13 дзяржаў, у тым ліку Расія, Беларусь, Іран і Сірыя. Яшчэ 36 дзяржаваў устрымаліся.

У дакуменце гаворыцца пра неабходнасць поўнага спынення ўсіх нападаў на цывільных асобаў і цывільныя аб’екты. Таксама рэзалюцыя патрабуе спынення аблогі гарадоў і населеных пунктаў, у тым ліку і аблогі раёнаў Алепа.

Сталы прадстаўнік ЗША пры ААН Саманта Пауэр заявіла, што галасаванне ў Генасамблеі ААН дазволіць патрабаваць ад Расіі і Башара Асада спыніць кровапраліцце ў краіне. Пауэр лічыць, што рэзалюцыя таксама дазволіць “абараніць асноватворныя прынцыпы таго, як дзяржавы павінны дзейнічаць нават ва ўмовах вайны”.

На гэтым тыдні ЗША, Брытанія, Нямеччына, Італія, Францыя і Канада заклікалі канфліктуючыя бакі да неадкладнага спынення агню, каб даць магчымасць супрацоўнікам ААН даставіць гуманітарную дапамогу.

Сірыйскія ўлады выключылі магчымасць любога перамір’я ў Алепа. 5 снежня Расія і Кітай наклалі вета на рэзалюцыю Савета бяспекі ААН пра тыднёвае спынення агню ў гэтым горадзе.

На сёння ўрадавыя войскі ўзялі пад кантроль ужо 93% тэрыторыі гораду, аднак у раёнах, падкантрольных паўстанцам, застаюцца дзясяткі тысяч мірных жыхароў, якія не могуць атрымаць харчы і медыцынскую дапамогу.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

На здымку бачны кот Леапольд разам са сваім гаспадаром Змітром Дашкевічам і сябрам сям'і Эдуардам Пальчысам. Фота: Facebook

Выбар рэдакцыі