Беларусь перастала быць лідарам па інфляцыі на абшарах былога СССР


За першае паўгоддзе 2014 году ўзровень інфляцыі ў Беларусі склаў 10,2%. Украіна на першым месцы — 11,6%, Кыргызстан — на трэцім (5,9%). Далей ідуць Казахстан і Расія (па 4,8%), Таджыкістан (4,5%), Малдова (2,2%), Латвія (1,6%), Эстонія (0,9%) і Літва (0,5%).

Не змяніліся кошты ў Грузіі. У Арменіі яны знізіліся (на 0,9%), у Азербайджане таксама (на 1,3%). Няма звестак па Узбекістане, а ў Туркменістане за першы квартал кошты знізіліся на 0,3%.

Разам з тым па звестках за чэрвень Беларусь апынулася лідарам па інфляцыі (1,2%). За ёй ішлі Украіна (1,1%), Расія (0,6%), Кыргызстан (0,5%), Казахстан, Латвія (па 0,3%) і Таджыкістан (0,1%). Кошты не змяніліся ў Літве і Эстоніі, знізіліся ў Малдове, Грузіі, Азербайджане і Арменіі.

У 2011-2013 гадах Беларусь была першай на тэрыторыі былога СССР па тэмпах інфляцыі, нагадвае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі