Вы тут

Беларусь перадапошняя ў рэйтынгу вегетарыянскай дружалюбнасці краін Еўропы

Беларусь займае перадапошняе месца сярод краін Еўропы ў рэйтынгу вегетарыянскай дружалюбнасці. Наша краіна мае толькі 0,4 вегетарыянскіх рэстарана на мільён насельніцтва. Менш толькі ў Босніі і Герцагавіне, столькі ж у Албаніі. Украіна мае рэйтынг 0,6, Расія — 0,8 рэстарана на мільён насельніцтва.

Найлепшы рэйтынг маюць Аўстрыя, Чэхія, Мальта, Літва, Вялікабрытанія і Швецыя.

Рэйтынг склаў сайт jakubmarian.com згодна з самай вялікай базай вегетарыянскіх рэстаранаў у свеце HappyCow. Ён паказвае, колькі рэстаранаў прыпадае на мільён жыхароў.

Варта адзначыць, што вялікі рэйтынг маленькіх краін можа часам уводзіць у зман. Напрыклад, Андора мае толькі адзін вегетарыянскі рэстаран. Але насельніцтва Андоры каля 80 тысяч чалавек, таму яна мае ў рэйтынгу лічбу 12,6 вегетарыянскага рэстарана на 1 мільён насельніцтва. Але з іншымі краінамі рэйтынг можна лічыць больш-менш даклданым. Сам аўтар сцвярджае, што ўручную пераправерыў колькасць аб'яваў для ўсіх гарадоў у спісе HappyCow.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі