Беларусь паднялася на 3-е месца ў табліцы каэфіцыентаў УЕФА

Беларусь паднялася на 3-е месца ў табліцы каэфіцыентаў УЕФА

Беларусь паднялася на 3-е месца ў табліцы каэфіцыентаў УЕФА. Такія вынікі айчынныя футбольныя клубы паказалі пасля двух раўндаў кваліфікацыі ў еўракубкавых турнірах. Усяго яны правялі ў гэтым сезоне 12 матчаў, атрымалі 8 перамог, тройчы згулялі ўнічыю і пацярпелі 1 паразу. Такім чынам, у рэйтынг УЕФА за сезон 2016/2017 яны прынеслі 9,5 бала: мінскае “Дынама” — 3,5 бала, “Шахцёр” — 2,5, “Тарпеда-БелАЗ” — 2, БАТЭ — 1,5.

Першае месца ў рэйтынгу сезона займае Данія, на другім месцы Ліхтэнштэйн, прадстаўнік якога ўжо выбыў з еўракубкаў. Тым часам тры беларускія клубы працягваюць гуляць у двух турнірах УЕФА.

За апошнія пяць год Беларусі засталася ў рэйтынгу на 18-м месцы (19,250 ачкоў). У Аўстрыі, якая апераджае нашу краіну на адну пазіцыю, 19,850 ачкоў. 15-е месца займае Харватыя (21,875 ачкоў).

Рэйтынг краін складаецца на падставе вынікаў усіх клубаў асацыяцыі ў Лізе чэмпіёнаў і Лізе Еўропы за апошнія пяць сезонаў. Паводле табліцы каэфіцыентаў УЕФА вызначае колькасць прадстаўнікоў краіны ў еўракубках. На сёння Беларусь мае квоту на чатырох прадстаўнікоў: адзін — Ліга чэмпіёнаў, тры — Ліга Еўропы. 18-е месца дазволіць разлічваць на тое, што ўладальнік Кубка краіны будзе стартаваць з 3-га раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы. 15-е месца дазваляе заяўляць у Лігу чэмпіёнаў два клубы, піша Прессбол.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі