Беларусь мяркуе, што да канца тыдня Расія здыме санкцыі з нашых прадпрыемстваў

Беларусь мяркуе, што да канца тыдня Расія здыме санкцыі з нашых прадпрыемстваў

Беларусь спадзяецца, што да канца тыдня Расія здыме абмежаванні на пастаўкі беларускай харчовай прадукцыі. Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў 21 снежня. Па яго словах, большасць прэтэнзій, якія выставіў Рассельгаснагляд, да беларускіх прадпрыемстваў датычаць не ўласна беларускай прадукцыі, а падробак пад яе, выпушчаных у Расіі.

Русы: "Я думаю, што на гэтым тыдні са многіх прадпрыемстваў, на якія накладзеныя абмежаванні, яны будуць знятыя. Над гэтым вядзецца пастаянная праца. Ёсць надуманыя прэтэнзіі, ёсць дакументальна пацверджаныя: скажам, тут не тую лічбу паставілі... Але асноўная маса — надуманыя. Будзем казаць так, па фальсіфікацыі".

Як паведамлялася раней, расійскі бок выстаўляе прэтэнзіі па пастаўках беларускіх малочных прадуктаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі