Беларусь і Расія узгодняць аб'ёмы ўзаемных паставак прадуктаў харчавання

Беларусь і Расія узгодняць аб'ёмы ўзаемных паставак прадуктаў харчавання

Беларусь і Расія ў лютым 2017-га ўзгодняць аб'ёмы ўзаемных паставак прадуктаў харчавання. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання нашай краіны Аляксей Багданаў. Паводле яго слоў, падобныя ўзаемныя балансы па пастаўках прадуктаў харчавання з Расіяй падпісваюць штогод. У іх уключаецца мяса-малочная прадукцыя і цукар, інфармуе БЕЛТА.

Багданаў заявіў, што Беларусь плануе захаваць у 2017 годзе аб'ём паставак харчавання на расійскі рынак. "У нашай стратэгіі развіцця экспарту Расія застаецца самым важным гандлёва-эканамічным партнёрам", — адзначыў чыноўнік. Ён таксама выказаўся наконт прэтэнзій Расіі да якасці беларускай прадукцыі. Аляксей Багданаў мяркуе, што яны толькі часткова абгрунтаваныя. Паводле яго слоў, няма ў свеце краін, якія выказвалі б прэтэнзіі да якасці і бяспекі прадукцыі з Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі