Беларусь і ЕС правядуць кансультацыі па пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму

Беларусь і ЕС правядуць кансультацыі па пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму

Беларусь і Еўрасаюз правядуць тэхнічныя кансультацыі па пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму. Пра гэта заявіла намеснік міністра замежных спраў нашай краіны Алена Купчына. Паводле яе слоў, "ёсць пытанні, якія пакуль адкрыты і з боку Беларусі, і з боку Еўрасаюза". Яны будуць абмяркоўвацца, у тым ліку ў святле новай міграцыйнай сітуацыі ў ЕС, інфармуе БЕЛТА.

Купчына таксама адзначыла пазітыўныя перамены, якія адбыліся ў адносінах Беларусі і Еўрасаюза. Яна адначыла зусім іншую атмасферу кантактаў і наяўнасць канкрэтных вынікаў.

Як стала вядома, у пачатку снежня ў Беларусь прыедзе чарговая дэлегацыя з Бруселя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі