Беларус атрымаў прэмію "Зроблена ў Расіі" за раман

Беларус атрымаў прэмію "Зроблена ў Расіі" за раман

Пісьменнік беларускага паходжання Саша Філіпенка быў узнагароджаны прэміяй расійскага часопісу "Сноб" за свой раман "Цкаванне", перадае Радыё "Свабода". У сваёй прамове Філіпенка адзначыў, што ён стаў першым замежнікам, які атрымаў прэмію "Зроблена ў Расіі".

"Мне гэта не здаецца дзіўным, бо нягледзячы на тое, што кніга ў асноўным пісалася ў Францыі і пісалася ў асноўным беларусам, усё напісанае ў ёй, на жаль, сапраўды зроблена ў Расіі", — заявіў пісьменнік.

Ён прысвяціў прэмію загінуламу журналісту Паўлу Шарамету. Па словах Філіпенкі, Шарамет звярнуў увагу на ўрывак яго першага неапублікаванага рамана "Былы сын", надрукаваны ў часопісе "Сноб". І менавіта Шарамет параіў выдаўцу тэрмінова публікаваць раман Філіпенкі.

"Цкаванне" — трэці раман Філіпенкі. Беларус набыў вядомасць пасля пераезду ў Расію, дзе ён ужо выдаў па-руску два раманы — "Былы сын" і "Задумы". У 2014 годзе пісьменнік стаў лаўрэатам "Рускай прэміі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі