БАТЭ выйшаў у наступны раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў (відэа)

На 29-й хвіліне Анры Хагуш трапным ударам галавой завяршыў прыгожую камбінацыю — 1:0. Гаспадарам поля цяпер трэба было забіваць два галы. На 67-й Марка Радаш з метраў 30-ці "прабіў" Чэрніка, які згуляў няўдала. На шчасце, "Скендэрбеў" больш вызначыцца не змог. БАТЭ ж свае галявыя моманты ўпусціў.

У выніку, была зафіксаваная нічыя 1:1 (першы матч — 0:0). За кошт гола, забітага ў на чужым полі, далей ідзе БАТЭ.

У 3-м раўндзе кваліфікацыі БАТЭ згуляе з венгерскім "Дэбрэцэнам". Матчы адбудуцца 29/30 ліпеня і 5/6 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі