БАТЭ перамог на сваім полі "Іслач" — 4:2

БАТЭ перамог на сваім полі "Іслач" — 4:2

21 верасня прайшлі матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе.

БАТЭ ў сябе дома перамог "Іслач" з лікам 4:2 (2:1, 2:1), прычым паўабаронца барысаўскага клуба Аляксандр Джыгера аформіў дубль.

"Віцебск" у сябе дома прайграў жодзінскаму "Тарпеда-БелАЗ" з лікам 1:2. Мінскае "Дынама" сустракалася з "Гарадзеяй" на яе полі і здолела выйграць толькі па пенальці — 0:0 (пенальці — 4:1). Таксама толькі па пенальці "Гомельчыгунтранс" перамог мазырскую "Славію" — 0:0 (пенальці — 3:0). Брэсцкае "Дынама" ў сябе дома ў кампенсаваны час здолела вырваць перамогу ў наваполацкага "Нафтана" — 2:1. "Мінск" у сустрэчы з "Баранавічамі" здолеў перамагчы толькі ў даданы час — 3:2 (0:0, 1:1, 2:1). "Слуцк" на сваім полі ўсухую выйграў у "Смаргоні" — 3:0. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі