"Басовішча". Дзень першы. Пра фішкі і атмасферу (фота)

"Басовішча". Дзень першы. Пра фішкі і атмасферу (фота)

27-мы па ліку фэст працягвае палітыку пашырэння музычных межаў і збірае пад сваім дахам абсалютна розныя па духу гурты. Гэта бачна ўжо па конкурсе маладых выканаўцаў: хард-рокеры з 2000-х M.G., псіхадэлічныя інструменталісты, выйшаўшыя, падаецца, з н'ю-ёркскіх пабаў, The Glitchhh, бард-авангардыст , прагрэсіў-рокавыя Haina і інтэлігентна-электронныя Intellegency. Журы, як не дзіўна, аддае перавагу авангардысту-самотніку, пры чым, творчасць якога — рускамоўная. 

"Басовішча". Дзень першы. Пра фішкі і атмасферу (фота)

Моўны аспект, як і рокавая стылістыка, таксама перажывае "змены" на "Басовішчы". Калі яшчэ 10 гадоў таму беларуская мова была адной з канстантаў фестываля, цяпер на "Басы" могуць прыехаць гурты з Беларусі, якія спяваюць па-руску. Калі сыходзіць з пазіцыі, што беларуская музыка — гэта і рускамоўная музыка, то ўсё цалкам лагічна. Калі ўсё ж узгадаць, што "Басовішча" — адзіны ў свеце беларускамоўны фестываль, то хочацца, каб ідэя гэтая была непарушнай і найдалей.

 

"Басовішча". Дзень першы. Пра фішкі і атмасферу (фота)
Ilo і сябры

Калі прабегчыся па лайн-апу першага дня, з аднаго боку ён выглядае цалкам вар'яцкім: стомлены ўкраінскі гурт з зялёнамі гітарамі і цымбаламі, які спрабуе быць крыху "Гогалем Бардэла", фантастычная і актуальная Ілона Карпюк з фрэндамі, салодкагалосыя і мілыя маладыя прадстаўнікі беларускай поп-музыкі Navi, брутальны і глыбінны Re1ikt, абсалютна ў цудоўнай форме лясная "Крамбамбуля", гурт з польскіх 20-х гадоў Hanba і іх калегі, гарадзенскія фолк-панкі Dzieciuki. З іншага боку стылістычная мешаніна дазваляе адпачыць у момант гучання чагосьці "не свайго" і акунуцца ў атмасферу самага каштоўнага на "Басах" — стасункаў за сталамі.

"Басовішча". Дзень першы. Пра фішкі і атмасферу (фота)
Re1ikt

У гэтым, уласна, і ёсць уся сутнасць фэсту: сустрэцца з суседзямі, старымі знаёмымі і калегамі і гадзінамі абмяркоўваць гісторыю Беларусі і Польшчы, слухаць аповеды "як у вас, а у нас...", спаткаць музыку, які некалі прыехаў сюды граць, але застаўся: ажаніўся на мясцовай Агнешцы, нарадзіў дачок, набыў джыпа і завёў пчол, і ўразіцца разуменню працэсаў у беларускай музыцы ад людзей са свету спорту... 


Працяг будзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі