Барак Абама напісаў амерыканцам развітальны ліст
20 студзеня прэзідэнт ЗША сыходзіць са сваёй пасады, адбудзецца інаўгурацыя абранага прэзідэнта Злучаных Штатаў Дональда Трампа.
Барак Абама напісаў амерыканцам развітальны ліст. 20 студзеня прэзідэнт ЗША сыходзіць са сваёй пасады, адбудзецца інаўгурацыя абранага 45-га прэзідэнта Злучаных Штатаў Дональда Трампа.
У лісце, тэкст якога змешчаны на сайце Белага дома, адзначаецца, што, дзякуючы амерыканцам, Абама стаў лепшым, і як прэзідэнт, і як чалавек. "Амерыка — гэта не праект нейкага аднаго чалавека, — піша Барак Абама. — Самае магутнае слова ў нашай дэмакратыі — гэта слова "мы". Ён заклікаў суайчыннікаў да грамадскай актыўнасці і паабяцаў іх у гэтым падтрымліваць ужо ў якасці шэраговага грамадзяніна.
Як вядома, Абама — прадстаўнік Дэмакратычнай партыі, займаў пасаду прэзідэнта ЗША два чатырохгадовыя тэрміны. Трамп — прадстаўнік Рэспубліканскай партыі.