Вы тут

Банку, які належыць уладальніку “Еўраопта”, дазволілі прыцягваць уклады

Нацыянальны банк пашырыў ліцэнзійныя паўнамоцтвы “Еўрагандальінвестбанка”, які належыць уладальніку сеткі “Еўраопт”. У адпаведнасці з пастановай рэгулятара №628 ад 21 снежня, цяпер банк зможа працаваць з укладамі насельніцтва, адкрываць рахункі фізічных асобаў і выпускаць у абарачэнне электронныя грошы.

“Еўрагандальінвестбанк” працуе на падставе ліцэнціі, выдадзенай у траўні 2013 года. Яго нарматыўны капітал на 1 снежня 2016 года складае 51.423,3 тысячы рублёў.

Уладальнікам болей як 99% статутнага фонда гэтага банка з’яўляецца кампанія “Еўрагандаль”, якой належыць сетка крамаў “Еўраопт”.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі