Банкі ў Беларусі будуць прадаваць у абменніках усю набытую валюту

Беларускія банкі мусяць у поўным аб'ёме прадаваць замежную валюту, набытую за кошт уласных сродкаў на біржы, а таксама ў фізічных асобаў. Адпаведную пастанову 26 студзеня прыняў Нацыянальны банк.

БЕЛТА нагадвае, што ў Нацбанку, каментуючы сітуацыю з недахопам валюты ў абменніках, адзначалі: задавальненне любым коштам ажыятажнага попыту насельніцтва неапраўданае. Таму ў апошнія тыдні банкі прадавалі толькі тыя долары, еўра, расійскія рублі, якія прыносілі ў абменнікі людзі. Цяпер жа, адзначаюць у Нацбанку, беларускія банкі адаптаваліся да новых умоваў і дадзеныя пытанні здымаюцца. Гэта мусіць "замацаваць станоўчыя тэндэнцыі на валютым і дэпазітным рынках".

Нагадаем, 28 студзеня курс долара знізіўся на 100 рублёў, курс еўра вырас на 70, курс расійскага рубля вырас да 227 беларускіх рублёў.

Лукашэнка заўтра правядзе прэс-канферэнцыю (спасылка на трансляцыю)

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі