Баевікі "Наваросіі" апублікавалі відэа суда са смяротным прысудам (відэа)

У тытрах паведамляецца, што на відэароліку паказаны "суд над гвалтаўнікамі ў горадзе Алчэўску". У апісанні гаворыцца, што "суд" адбыўся з ініцыятывы штаба Мазгавога. 

Падчас паседжання двух мужчын збіраюцца прысудзіць да вышэйшай меры пакарання — расстрэла. Прысутныя ў зале задаюць ім пытанні. Прысуд абвяшчае чалавек у камуфляжы і балаклаве. Пасля гэтага людзі ў судзе — як грамадзянскія, так і ўзброеныя — галасуюць за ці супраць рашэння. 

Адзін з абвінавачаных часткова прызнае сваю віну і просіць "загладзіць яе крывёю на фронце". За расстрэл галасуе менш за палову залы. Другога абвінавачанага зала прыгаворвае да расстрэлу. Ці быў прысуд прыведзены ў выкананне, невядома. 

Як адзначае meduza.io, 39-гадовы Аляксей Мазгавы — адзін з лідараў апалчэння самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі і камандзір механізаванай брыгады "Прывід" узброеных сіл так званай Наваросіі. У СМІ паведамлялася, што атрад Мазгавога падпарадкоўваўся былому міністру абароны ДНР Ігару Стралкову. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі