Бацькі загінулага ў Гродне скутарыста знайшлі трох сведкаў аварыі

Бацькі загінулага ў Гродне скутарыста знайшлі трох сведкаў аварыі

Дзякуючы публікацыям у СМІ бацькі загінулага ў Гродне скутарыста змаглі знайсці сведкаў аварыі.

Перад гэтым яны сем месяцаў выходзілі на вуліцы з вялікім плакатам, шукаючы сведкаў трагедыі. ДТЗ адбылося ў чэрвені 2016 года. 32-гадовы скутарыст загінуў, калі яго збіў "мерсэдэс" пад кіраваннем 22-гадовай дзяўчыны. Аўтамабіль паварочваў налева і не саступіў дарогу скутарысту. Хаця падчас аварыі на скрыжаванні было шмат пешаходаў і аўтамабіляў, сведкаў ДТЗ не апынулася.

На пачатку студзеня 2017 года ў шэрагу беларускіх СМІ з'явіліся публікацыі, у якіх распавядалася пра гісторыю сям'і Язерскіх. Бацька загінулага скутарыста кажа, што пасля гэтага ім было шмат тэлефанаванняў. "Нават знайшоўся сведка, які ўсё бачыў. Ён сам з Брэста, а жонка яго з Гродна. У той дзень яны былі ў нашым горадзе. Мужчына гатовы даць паказанні, што для нашага Пеці ў момант аварыі гарэла зялёнае святло", — цытуе tut.by словы Пятра Язерскага, бацькі загінулага скутарыста.

Таксама адгукнуліся ёсць яшчэ двое пешаходаў, якія ў момант аварыі знаходзіліся на перакрыжаванні. Яны таксама сведчаць, што для скутарыста гарэла зялёнае святло.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі