Бацька "анархіста Раманава" абяцае "скруціць башку" аўтарам расследавання на БТ

Бацька "анархіста Раманава" абяцае "скруціць башку" аўтарам расследавання на БТ

Бацька "анархіста Раманава", які нібыта рыхтаваў тэракт на Дзень Незалежнасці ў 2014 годзе, абураны паведамленнямі БТ, піша nn.by

Пра магчымы тэракт паведамілі 6 сакавіка на тэлеканале "Беларусь 1" у "журналісцкім расследаванні" пад назвай "Тэлефанаванне сябру". Нібыта, Сяргей Раманаў 1994 года нараджэння, ураджэнец Расіі, грамадзянін Беларусі, быў затрыманы 3 ліпеня 2014 года ў Бабруйску. Ён ехаў у Мінск і меў пры сабе ў заплечніку 150 грамаў трацілу. 

"Што за глупствы? Тэракт? Я таму башку скручу, хто гэта ўсё прыдумаў. Так яму і перадайце: прыеду і башку скручу. Я былы вайсковец і цярпець гэтую гадасць не буду", — пракаментаваў гэтыя паведамленні бацька Аляксандр Сяргеевіч. Ён катэгарычна адмаўляе падрыхтоўку тэракту на Дзень Незалежнасці. Таксама абвяргае бацька і прыналежнасць сына да анархічнага руху. 

А вось з выбухоўкай выглядае не ўсё проста. Раманаў-старэйшы не адмаўляе наяўнасць трацілу ў сына, але больш падрабязна паабяцаў пракаментаваць сітуацыю пасля кансультацый з адвакатам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі