Бабруйчанін зладзіў страляніну па людзях. Параненая 26-гадовая дзяўчына

Увечары 4 ліпеня на адной з вуліц вёскі Цялуша Бабруйскага раёна жыхар Бабруйска страляў у мясцовых жыхароў, якія знаходзіліся на вуліцы. Пра гэта распавяла прадстаўнік упраўлення СК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк. 

Кампанія маладых людзей увечары 4 ліпеня гутарыла на вясковай вуліцы. Затым міма праехаў аўтамабіль Audi, і пачуўся хлапок. Адна дзяўчына адчула боль у локці.

Як высветлілі пазней, страляў з пісталета 27-гадовы раней судзімы за незаконны абарот наркотыкаў жыхар Бабруйска, які ехаў у аўтамабілі. Машынай кіраваў 23-гадовы раней не судзімы бабруйчанін. Абодва былі апазнаныя і затрыманыя міліцыяй.

У дачыненні да абодвух маладых людзей 5 ліпеня распачатая крымінальная справа па артыкуле “Злоснае хуліганства”, паведамляе БелаПАН.

Фота: thesurvivalplaceblog.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі