Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал Уімблдона, дзе сустрэнецца з Серэнай Уільямс

Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал Уімблдонскага турніру. Найлепшая беларуская тэнісістка ў двух сэтах з лікам 6:2, 6:3 абыграла швейцарку Белізу Бенчыч, у якой 22-е месца ў рэйтынгу WTA, на два радкі лепшае, чым у беларускі. У наступным раўндзе беларуска ўжо ў трэці раз з пачатку года згуляе з першай ракеткай свету Серэнай Уільямс

У першым крузе (1/64 фіналу) Вікторыя выйграла ў эстонкі Анэт Кантавейт (145) — 6:2, 6:1, у другім перамагла Кірстэн Фліпкенс (96) з Бельгіі — 6:3, 6;3, у трэцім — францужанку сербскага паходжання Крысціну Младэнавіч (38) — 6:4, 6:4.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова завяршыла свае выступленні на Уімблдоне. У 1/8 фіналу яна саступіла амерыканцы Мэдысан Кіз у трох сэтах ― 6:3, 4:6, 1:6.

Фота: sport-xl.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі